ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ





QR-код «Если ты пострадал(а) от домашнего насилия»:
Телефон общенациональной горячей линии для пострадавших от домашнего насилия:
8-801-100-8-801

Цудоўныя ўзоры ад Яўгена

У жаночай кансультацыі ўстановы аховы здароўя “Лідская  цэнтральная раённая бальніца”  працуе з 2015 года  малады ўрач Яўген Маркевіч. З павагай адносіцца ён да сваіх пацыентаў і шануе сваю прафесійную справу.
Але ёсць у Яўгена яшчэ адна любімая справа, якой ён аддае свой вольны час, гэта – ткацтва. Інтарэс хлопца да старадаўняга рамяства падтрымалі яго родныя бабуля і прабабуля, ад якіх ён пераняў багаты, шматгадовы вопыт апрацоўкі ільну, прадзення, ткацства.
На працягу некалькіх апошніх гадоў,  малады чалавек  наведвае аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”. Тут Яўгена чакаюць кросны. Ткацкі станок, якому, напэўна, каля 100 гадоў, спраўна працуе і сёння.
І калі ранней кросны былі ва ўмелых руках жанчыны, то цяпер з імі выдатна ладзіць хлапец. Яўген засвоіў шэраг ткацкіх тэхнік, у тым ліку ўласцівыя Гродзеншчыне пераборнае, а таксама падвоенае двухасноўнае ткацства. Акрамя таго, Яўген выдатна валодае тэхнікай ткацства паясоў. Таленавіты лідчанін глыбока шануе беларускія традыцыі, што вякамі перадавалася з пакалення ў пакалення, і таму ў сваіх работах імкнецца іх не парушаць. Дзякуючы сумесным намаганням Яўгена і супрацоўнікаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” былі адноўлены традыцыйныя аўтэнтычныя строі, уласцівыя жыхарам Лідчыны і іншых раёнаў Гродзеншчыны.
Сваімі ведамі Яўген Маркевіч ахвотна дзеліцца з іншымі. Таму і не дзіва, што таленавіты лідчанін мае вучняў, якія ў сваю чаргу, дзеляцца навыкамі ткацства з кожным, хто неабыякава ставіцца да беларускіх традыцый і гісторыі. І старажытная справа працягвае сваё жыццё.
Яўген Маркевіч з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх фестываляў і канешне мае ўзнагароды. За лепшы майстар-клас ў “Горадзе майстроў” да дня горада Мінска ўзнагароджаны дыпломам, старшыня журы – старшыня беларускага саюза майстроў народнай творчасці Я.М. Сахута. З’яўляецца ўдзельнікам праекта трансмежавага супрацоўніцства (Літва, Латвія, Беларусь) “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах” (2013-2014) на адным з фестываляў якога адзначаны дыпломам. Яўген з’яўляецца лаўрэатам прэміі  імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі народны майстар 2013 года.
Актыўны ўдзельнік калектыву – ЛАЎРЭАТА спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2018), Маркевіч Я.Я. з’яўляецца носьбітам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, даследванне і практыка яго спрыяла наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння” ў г. Ліда Гродзенскай вобласці (2018).
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Лідская цэнтральная ра`нная бальніца” Катярына Жыгала сустрэлася  з калектывам жаночай кансультацыі, падзякавала ўсіх за  актыўнае  удзельніства ў праўсаюзнай дзейнасці,  і уручыла Яўгену Маркевічу яшчэ адну узнагароду за развіццё народнай творчасці -  Падзяку Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.  
Каб пабачыць цудоўныя узоры Яўгена,  наведайце  ў Лiдзе аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”.

Лидия Школко,
главный специалист первичной профсоюзной
организации учреждения здравоохранения
«Лидская центральная районная больница»







© Официальный сайт учреждения здравоохранения "Лидская центральная районная больница"
231300, г.Лида, ул. Мицкевича, 1.
tmo@mail.lida.by; tmo-cancel@mail.lida.by