ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ






QR-код «Если ты пострадал(а) от домашнего насилия»:

АКТЫЎНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ

Насельніцтва ўсяго свету старэе, што звязана галоўным чынам з павышэннем працягласці жыцця. Паводле дадзеных САЗ, з 2020 па 2030 год доля людзей старэй за 60 гадоў у структуры сусветнага насельніцтва павялічыцца на 34%, так да 2050 года колькасць людзей ва узросце 80 гадоў і старэй вырасце ўтрая.

Паказнік чаканай працягласці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе склаў 74,5 гады, а доля пажылых грамадзянаў у веку 65 гадоў і старэй па выніках перапису насельніцтва 2019 года склала 15,4%. Па дэмаграфічным прагнозе, да 2030 года доля пажылых грамадзянаў складзе больш за 20% насельніцтва краіны.

Дзеля стварэння ўмоў для забеспячэння захавання здароўя і падтрымання актыўнага ладу жыцця пры старэнні насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь была распрацавана і зацверджана ў снежні 2020 года Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030».

Мэта Нацыянальнай стратэгіі – фармаванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў дзеля найболей поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзянаў, устойлівага павышэння якасці іх жыцця з дапамогай сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.

Мерапрыемствы стратэгіі скіраваны на групу людзей 65 гадоў і старэй, на дасягнулых усталяванага пенсійнага узросту, а таксама ўсіх, каму да дасягнення пенсійнага узросту засталося не больш за пяць гадоў.

Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце – 2030» арыентавана на выкананне наступных задачаў:

забеспячэнне абароны праў і вартасці пажылых грамадзянаў, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай залучанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства;
стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця, фармаванне камфортнага узроўня прыбытку пажылых грамадзянаў;
забеспячэнне магчымасці для навучання цягам усяго жыцця, пашырэнне доступу да атрымання адукацыі і павышэння кваліфікацыі;
стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця;
развіццё сацыяльнага абслугоўвання для забеспячэння годнай якасці жыцця пажылых грамадзянаў;
стварэнне адаптаванай да патрэб пажылых грамадзянаў інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці.

Каб азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй і быць у курсе мераперыестваў у нашым раёне для пажылых людзей таксама рэкамендаваны наведаць сайт Лідскага раённага тэрытарыйнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), а таксама сайт Мінскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава


НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СТРАТЭГІЯ Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030»










© Афіцыйны сайт установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца"
231300, г.Ліда, вул. Міцкевіча, 1.
cancel@crblida.by