ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ






QR-код «Если ты пострадал(а) от домашнего насилия»:

(0154) 54-41-72
"гарачая" тэлефонная лінія
(з 9.00 да 13.00 и з 13.30 да 16.00 у працоўныя дні
)
(0154) 65-88-49
па пытаннях здаровага ладу жыцця
(0154) 65-88-57
па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі
(0154) 54-32-38
па пытаннях скурна-венералагічных захворванняў
(0154) 65-82-96
па пытаннях экстранай псіхалагічнай дапамогі
(0154) 65-88-60
па пытаннях эндапратэзавання
(загадчык хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай паліклінікі)
Тэлефонны даведнік

Лідская цэнтральная раённая бальніца – адна з вядучых лячэбна-прафілактычных устаноў вобласці, якая аказвае дапамогу даросламу і дзіцячаму насельніцтву.

Медыцынская сетка установы аховы здароўя «Лідская цэнтральная раённая бальніца» складаецца са стацыянарных аддзяленняў агульнай умяшчальнасцю больш за 1000 ложкаў і амбулаторна-паліклінічнай службы агульнай магутнасцю больш за 1800 наведванняў за змену. Функцыянуюць 10 міжраённых стацыянарных аддзяленняў, якія абслугоўваюць насельніцтва найбліжэйшых раёнаў.

Ва установе працуе каля 550 урачоў і 1300 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Асноўнымі прынцыпамі аховы здароўя з'яўляецца клопат аб здароўі і даўгалецці людзей, даступнасць медыцынскага абслугоўвання, структурная перабудова галіны са зрушэннем прыярытэтаў у бок першаснай медыка-санітарнай дапамогі, аховы мацярынства і дзяцінства, развіцця спецыялізаваных відаў медыцынскай дапамогі, фарміравання ў грамадстве здаровага ладу жыцця.

Напрамкі медыцынскай дапамогі: тэрапія, эндакрыналогія, гематалогія, нефралогія, гастраэнтэралогія, кардыялогія, пульманалогія, неўралогія, рэўматалогія, хірургія, гнойная хірургія, уралогія, анкалогія, гемадыяліз, отарыналарынгалогія, педыятрыя, дэрматавенералогія, фізіятэрапія, стаматалогія, псіхіятрыя і наркалогія.

Нашы паслугі ўключаюць у сябе:

Кансультацыя высокакваліфікаваных спецыялістаў у розных галінах (больш як па 40 спецыяльнасцях).

Знаходжанне ў стацыянары (больш за 20 стацыянарных аддзяленняў).

Сучасная высокатэхналагічная дыягностыка (кампутарная тамаграфія, рэнтгенаграфія, УГД, эндаскапія, функцыянальная дыягностыка).

Лабараторныя даследаванні (гематалагічныя, цыталагічныя, біяхімічныя, гарманальныя, імуналагічныя, мікрабіялагічныя даследаванні, дыягностыка інфекцый, даследаванне стану гемастазу).

Фізіятэрапія, электратэрапія, святлатэрапія, масаж і інш.

Венералогія.

Псіхіятрыя і наркалогія.

Тэрапеўтычная і хірургічная стаматалагічная дапамога.









© Афіцыйны сайт установы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца"
231300, г.Ліда, вул. Міцкевіча, 1.
cancel@crblida.by