Міжраённае аддзяленне праграмнага гемадыялізу адкрыта ў 1997 годзе, працуе ў 4 змены. Штодзень дапамогу атрымліваюць пацыенты з вострай і хранічнай нырачнай недастатковасцю з 7 бліжэйшых раёнаў.
Гемадыяліз або апарат "штучная нырка" на нейкі час бярэ на сябе функцыю хворага органа. Пры гэтым кроў пацыента, які пакутуе хранічнай нырачнай недастатковасцю, праходзіць праз апарат, які фільтруе і чысціць яе, а затым вяртае ў арганізм пацыента. Падчас гемадыялізу арганізм вызваляецца ад дзындраў і таксічных рэчываў, якія раней уздзейнічалі на ныркі, і гэта спрыяе аднаўленню функцыі нырак. Гемадыяліз дазваляе аднавіць водны і электролітны баланс арганізма. Часам нават аднаразовае і кароткачасовае ўжыванне гемадыялізу вядзе да акрыяння пацыента з ХПН. Большасці людзей, якія пакутуюць хранічнай нырачнай недастатковасцю, гемадыяліз дае магчымасць жыць нармальным жыццём і адчуваць сябе паўнавартасным членам грамадства.
|
 |